Ёсць дзве магчымасці для тых, хто добра валодае беларускай мовай і хоча паўдзельнічаць у навучанні ш…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Ёсць дзве магчымасці для тых, хто добра валодае беларускай мовай і хоча паўдзельнічаць у навучанні штучнага інтэлекту.

1. Belarusian Language Specialist — Freelance AI Trainer Project
Фрыланс-праект для спецыялістаў(ак) па беларускай мове. Праца звязана з ацэнкай і праверкай адказаў ШІ, аналізам тэкстаў, выяўленнем памылак і ацэнкай таго, наколькі натуральна мадэль размаўляе па-беларуску.

Магчымыя задачы:
– праверка граматыкі, сінтаксісу і стылю;
– ацэнка дакладнасці і натуральнасці адказаў;
– выяўленне культурных і моўных недакладнасцяў;
– разметка і ацэнка даных;
– дапамога ў паляпшэнні моўных мадэляў.

Пазіцыя разлічаная на людзей з досведам у лінгвістыцы, перакладзе, рэдагаванні, выкладанні або працы з тэкстамі.

2. Language Alignment & Resource Partner (Belarusian) — Freelance AI Trainer Project
У гэтай ролі трэба будзе працаваць з моўнымі і культурнымі аспектамі беларускай мовы, праводзіць лінгвістычны QA, ацэньваць і правяраць даныя для спецыялізаванага праекта па развіцці ШІ.

Чакаецца, што спецыяліст зможа:
– самастойна праводзіць моўную праверку;
– ацэньваць і анатаваць даныя;
– выяўляц ненатуральныя або недакладныя фармулёўкі;
– ператвараць зваротную сувязь у структураваныя рэсурсы;
– зауважаць тонкія моўныя і культурныя нюансы.

У патрабаваннях пазначаныя:
– адукацыя або практычны досвед у лінгвістыцы, адукацыі ці іншай сферы, дзе важная ўвага да моўных дэталяў;
– досвед ацэнкі або анатацыі чалавечых даных;
– пацверджаны ўзровень беларускай мовы C1 або C2;
– здольнасць дакладна аналізаваць і рэдагаваць беларускія тэксты.

Аплата і фармат

Праца дыстанцыйная, у фармаце незалежнага працоўніка. Указаны дыяпазон аплаты — ад 6 да 65 долараў у гадзіну. Канчатковая стаўка залежыць ад досведу, экспертызы і краіны пражывання.

Гэта не класічная штатная вакансія: колькасць гадзін і працягласць праекта могуць адрознівацца. Медыцынская страхоўка і аплачваны адпачынак не прадугледжаныя.

Калі вы добра валодаеце беларускай мовай, уважліва працуеце з тэкстамі і хочаце паспрабаваць сябе ў сферы навучання ШІ, можна падаць заяўку на адну або абедзве пазіцыі:

Belarusian Language Specialist
Language Alignment & Resource Partner

Belarusian Language Specialist – Freelance AI Trainer Project

Poland