Тры гранты ад W. Eugene Smith Memorial Fund — для фатографаў(-к), студэнтаў(-ак) і адукацыйных праг…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Тры гранты ад W. Eugene Smith Memorial Fund — для фатографаў(-к), студэнтаў(-ак) і адукацыйных праграм

Фонд падтрымлівае гуманістычную дакументальную фатаграфію ў традыцыі W. Eugene Smith.
Ддл: 13 кастрычніка.

✦✦✦

1⃣ W. Eugene Smith Grant — 30 000 USD на дакументальны фотапраект

Для фатографаў(-к) і візуальных творцаў ад 18 гадоў. Грант дапамагае пачаць праект або завяршыць здымку.

30 000 USD галоўны грант + два гранты па 10 000 USD для фіналістаў(-ак). Унёсак — 50 USD, можна папрасіць fee waiver.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

2⃣ W. Eugene Smith Student Grant — 5 000 USD на студэнцкі фотапраект

Для студэнтаў(-ак) ад 18 гадоў з актуальным студэнцкім білетам. Праект павінен быць ужо пачаты — яго ацэньваюць як work-in-progress.

5 000 USD — кожнаму(-ай) з двух адабраных. Унёсак — 10 USD, можна папрасіць fee waiver.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

3⃣ Howard Chapnick Grant — 7 500 USD для адукацыйных праграм

Грант для праграм і ініцыятываў, якія развіваюць дакументальную фатаграфію праз даследаванні, навучанне, архівы, публікацыі ці выставы. Праграма мусіць існаваць мінімум год.

7 500 USD. Падача бясплатная — праз email.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

「 Усе актыўныя магчымасці 」

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!