REDESIGN EVERYTHING – #конкурс дызайну па барацьбе са змяненнем клімату ў партнёрстве з Фондам ІКЕА…

REDESIGN EVERYTHING – #конкурс дызайну па барацьбе са змяненнем клімату ў партнёрстве з Фондам ІКЕА

Для каго: #дызайнеры і інш. #творцы.

Шукаюць творчыя рашэнні для пераадолення кліматычнага крызісу і паскарэння пераходу да справядлівай будучыні. Цікавяць крэатыўныя кліматычныя рашэнні ў пяці асноўных накірунках: прадукты, матэрыялы, камунікацыі, прасторы, сістэмы і паслугі. Гэта значыць, як можна пераўтварыць наша грамадства разам з галінамі вытворчасці: ад прадуктаў харчавання, моды і ўпакоўкі да мабільнасці, электронікі, лічбавых паслуг і будаўніцтва. Напрыклад, праектам можа быць новы матэрыял ці лічбавы сэрвіс, які спрашчае перапрацоўку адыходаў.

Конкурс дапамагае творчым прадпрымальнікам ператварыць свае ідэі ў квітнеючыя стартапы і прадпрыемствы.

Ддл: 13 сакавіка.
Падаць заяўку.

#дызайн #міждысцыплінарныя_праекты #грамадскія_праекты