Teatri Riflessi 2027 — конкурс кароткіх перформансаў у СіцылііInternational Short Performance Compe…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Teatri Riflessi 2027 — конкурс кароткіх перформансаў у Сіцыліі

International Short Performance Competition, які праходзіць ужо 12-ы раз, шукае кароткія (да 15 хвілін) працы сучаснага жывога перформансу — тэатр, танец, перформанс-арт, цырк, фізічны тэатр і гібрыдныя формы — для паказу на схілах Этны, у адкрытым амфітэатры на 2 000 месцаў ці ў гарадскіх прасторах.

Можна падавацца асобным артыстам(-кам), кампаніям і калектывам.

Прапануецца: ганарар 500–1 100 EUR брута за адабраную працу (сума залежыць ад колькасці выканаўцаў), магчымы ўнёсак на дарогу да 250 EUR і прызавы фонд больш за 5 000 EUR (Best Performance — 1 200 EUR і іншыя намінацыі).
Важна: дарогу, харчаванне і пражыванне кампанія аплачвае сама.

Фестываль пройдзе 13–18 ліпеня 2027.
Q&A-сесія: 22 верасня.

Ддл: 15 кастрычніка, 17:00 CEST.
Падаць заяўку

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!