Майстэрня трансфармацыі турэмнага досведу — варкшоп у Варшаве для жанчын і небінарных асоб
Турма застаецца ў целе і памяці нават праз гады — і нават калі чалавек сам не быў у зняволенні. Праз навіны, праз блізкіх, праз супольны досвед шмат хто носіць у сабе «траўму сведкі». Жанчыны з турэмным досведам запрашаюць пераапрацаваць гэта разам — праз словы і візуальныя вобразы: калажы, інсталяцыі, супольныя канцэпцыі.
◉ Калі: 20 верасня, 13:00–16:30.
Можна падавацца людзям з досведам жаночай або небінарнай сацыялізацыі, каго прама ці ўскосна закрануў досвед зняволення — на хвіліну, на 10 сутак або на гады. Не трэба ўмець маляваць ці расказваць сваю гісторыю ўслых — гэта закрытая і даверная прастора, дзе можна проста быць.
Запрашаюць: праваабаронка Наста Лойка і мастачка Дар’я.
Колькасць месцаў абмежаваная. Мова — беларуская і руская, дакладнае месца ў Варшаве паведамяць пасля запаўнення анкеты.
Ддл: 18 верасня.
Зарэгістравацца
Дадаць у Google-каляндар
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!