Дзве рэзідэнцыі ў #Кітай, адкрытыя для творцаў з любой краіны ✦✦✦ Sixi AiR — рэзідэнцыя ў Нанкіне дл…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Дзве рэзідэнцыі ў #Кітай, адкрытыя для творцаў з любой краіны

✦✦✦

Sixi AiR — рэзідэнцыя ў Нанкіне для творцаў з розных дысцыплін

Sixi Museum шукае праекты па дзвюх тэмах: пра міграцыю, памяць і культурную рэканструкцыю — і пра тэкст як рухомую форму. Два перыяды на выбар: сакавік–травень або верасень–лістапад 2027.

Пакрываюць: візу, дарогу ў абодва бакі, страхоўку, асобную кватэру або лофт-студыю, працоўную прастору, матэрыялы, трансфер з аэрапорта і пераклад.
Ддл: 15 лістапада, 23:59 па Пекіне.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

A4 International Residency Program — рэзідэнцыі ў Чэнду для міждысцыплінарных творцаў

Для мастакоў(-чак), куратараў(-ак) і дызайнераў(-ак), якім цікава працаваць з горадам і яго супольнасцямі: A4 злучае рэзідэнтаў(-ак) з мясцовымі жыхар(к)амі праз сістэму Super Agent. Ад удзельнікаў(-ц) чакаюць 1–2 публічныя падзеі, Open Studio і дакументацыю працэсу. Перыяды — вясна і восень 2028.

Прапануюць: fully funded фармат — 8 тыдняў, жыллё, студыя, дарога і вытворчы грант 10 000 CNY (≈1283 EUR). Ёсць і self-funded «Light Version» з доступам да платформы, але за свой кошт.
Ддл: 31 снежня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!