
Грант для тых, хто трымае арт-сістэму на сваіх плячах — працуе ў вытворчасці, транспартаванні, паказе, кансервацыі ці апецы над мастацтвам у музеях, галерэях, майстэрнях ці сховішчах — і часта не мае часу і рэсурсу на ўласную практыку. Прысуджаецца раз на два гады кампаніяй Artist Engineering з Мельбурна.
Можна падавацца практыкуючым маста(ч)кам ад 18 гадоў з любой краіны свету, індывідуальна або калектывам.
Важна: набор можа закрыцца раней тэрміну, калі набярэцца 500 заявак.
Прапануецца: 5000 AUD (≈3100 EUR) — арганізатары бяруць на сябе камісіі за перавод, а грошы могуць пайсці на што заўгодна: студыйны час, дарогу, лячэнне, матэрыялы, дагляд за дзецьмі.
✦✦✦
「 Усе актыўныя магчымасці 」
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!