LOEWE FOUNDATION Craft Prize — 50 000 EUR для прафесійных рамеснікаў(-ніц)LOEWE FOUNDATION Craft Pr…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

LOEWE FOUNDATION Craft Prize — 50 000 EUR для прафесійных рамеснікаў(-ніц)

LOEWE FOUNDATION Craft Prize існуе з 2016 адзначае выбітныя працы ў сучасных рамёствах. У 2027 годзе прэмія пройдзе ўжо дзясяты раз: працы пераможцы і фіналістаў(-ак) пакажуць на выставе ў Еўропе вясной 2027 года і ў суправаджальным каталогу.

Можна падавацца прафесійным рамеснікам(-цам) ад 18 гадоў з любой краіны — індывідуальна або групай.

На конкурс падаецца адна праца або серыя работ, зробленая ўручную (ці часткова) за апошнія 5 гадоў, без папярэдніх узнагарод — ад керамікі і ювелірнага мастацтва да тэкстылю, шкла, дрэва і скуры.

Прапануецца: пераможца атрымае 50 000 EUR, працы са Special Mention — па 5000 EUR.

Ддл: 15 кастрычніка.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!