4 рэзідэнцыі ад Art Omi у #ЗША→ Art Omi — некамерцыйны цэнтр сучаснага мастацтва ў мястэчку Гент у ш…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

4 рэзідэнцыі ад Art Omi у #ЗША

→ Art Omi — некамерцыйны цэнтр сучаснага мастацтва ў мястэчку Гент у штаце Нью-Ёрк, заснаваны ў 1992 годзе. Асобны фокус Art Omi — на міждысцыплінарным абмене, эксперыменце і ідэі, што мастацтва можа перасякаць эканамічныя, палітычныя і культурныя межы.

✦✦✦

Art Omi: Artists

Праграма для візуальных мастакоў(-чак), саўнд-мастакоў(-чак), перформераў(-ак) і тых, хто працуе з social practice. Мінімум 5 гадоў прафесійнага досведу.

Прапануюць: жыллё, індывідуальную студыю, харчаванне. Плюс стыпендыі 500–2000 USD з транспартным грантам — на большасць разглядаюць аўтаматычна.

Ддл: 14 верасня.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Art Omi: Architecture

Праграма для архітэктараў(-ак), якія хочуць развіць уласны некамерцыйны праект.
Падавацца могуць спецыялісты(-кі) з мінімум 5 гадамі практыкі пасля атрымання ліцэнзіі або M.Arch.

Прапануюць: асобнае жыллё, працоўнае месца, харчаванне.

Ддл: 1 кастрычніка.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Art Omi: Dance

Праграма для харэографаў(-ак) і танцоўшчыкаў(-ц), якія хочуць працаваць у калабарацыі з іншымі ўдзельнікамі(-цамі). Фокус рэзідэнцыі — на сумеснай працы і абмене.

Прапануюць: жыллё, працоўную прастору, харчаванне.

Ддл: 1 кастрычніка.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Art Omi: Music

Праграма для музыкаў і кампазітараў(-ак) любых жанраў. Прымаюць толькі індывідуальныя заяўкі.

Прапануюць: жыллё, рэпетыцыйныя прасторы, харчаванне і трансфер ад станцыі Hudson.

Ддл: 1 кастрычніка.
Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!