Даражэнькія, ведаем, што гэта няпроста, але ўсё ж гэты час надышоў: вітаем першы тыдзень восені!Не …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Даражэнькія, ведаем, што гэта няпроста, але ўсё ж гэты час надышоў: вітаем першы тыдзень восені!

Не будзем занадта акцэнтаваць сённяшні дзень, але калі вы ў рэжыме “апошні рывок”, падкажам: 31 жніўня закрываюцца ажно 16 магчымасцяў.

А да 1 верасня таксама ёсць куды паспець (усяго 10!):

Tartu UNESCO City of Literature — рэзідэнцыя для пісьменнікаў(-ц) і перакладчыкаў(-ц);
INHABIT 2027 — рэзідэнцыі для аўтараў(-к) са сцэнічных мастацтваў і музыкі ў Max Planck Institute;
Rangøya — рэзідэнцыя на нарвежскім узбярэжжы для груп аўтараў(-к);
◦ Дацкі фестываль сучаснай музыкі KLANG прымае заяўкі на праграму 2027 года;
Kimmel Harding Nelson Center for the Arts — рэзідэнцыя ў ЗША.

→ Асобна падкрэслім, што 2 верасня а 17:00 CEST / 18:00 па Мінску пройдзе першая з нашых follow-up сустрэчаў да курса — “Як прыцягваць прыватнае фінансаванне на праекты ў сферы культуры і мастацтва? Досвед Клуба беларускіх мецэнатаў”.
Зарэгістравацца

Далей па тыдні таксама ёсць што паглядзець: гранты Nordic Culture Point, вакансіі ў Alliance for Socially Engaged Arts і Belarus Beehive, літаратурная рэзідэнцыя ў Гранадзе.

↑ І гэта толькі тое, што ўвайшло ў наш шорт-ліст!

Шукаць магчымасці з дэдлайнамі на новым тыдні на sekktor.online

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!