Time for (S) Heroes — рэзідэнцыі для праектаў пра ўстойлівую моду, касцюм, інсталяцыі і digital art…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Time for (S) Heroes — рэзідэнцыі для праектаў пра ўстойлівую моду, касцюм, інсталяцыі і digital art

Time for (S) Heroes запрашае каманды пераасэнсаваць гераізм — не толькі класічны вобраз героя, а клопат, супольнае дзеянне, рамонт і салідарнасць — праз моду, касцюм, інсталяцыі, сцэнічныя мастацтвы і лічбавыя інструменты. Гатовы прадукт не абавязковы: можна падаваць ідэю з выразным напрамкам і патэнцыялам для развіцця.

Можна падавацца камандамі з 3–5 чалавек. Важна: праект не можа падтрымліваць удзельнікаў(-ц) з краін па-за спісам eligible countries Creative Europe або пад абмежаваннямі EU restrictive measures.

Прапануецца: для да 10 адабраных каманд — ментарская падтрымка, удзел ў Design Wave Festival у Рызе (27–29 лістапада 2026), магчымасць трапіць на рэзідэнцыю ў Барселоне (люты 2027) або ў Фінляндыі (травень 2027), і арыенціровача 300–600 EUR на каманду на матэрыялы, прататыпы ці software licences.

Ддл: 20 верасня, 23:59 EEST.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!