Rangøya — рэзідэнцыя на нарвежскім узбярэжжы для груп аўтараў(-ак), зіма 2026/2027Падавацца трэба г…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Rangøya — рэзідэнцыя на нарвежскім узбярэжжы для груп аўтараў(-ак), зіма 2026/2027

Падавацца трэба групай ад двух да чатырох чалавек, прычым удзельнікі(-цы) мусяць прадстаўляць прынамсі дзве розныя краіны або нацыянальнасці — гэта абавязковая ўмова. Адзін(-на) з заяўнікаў(-ц) мусіць працаваць у полі #літаратура; перакладчыкі(-цы) і мастакі(-чкі) таксама вітаюцца, як і міждысцыплінарная супраца.

Прапануецца: бясплатнае пражыванне ў доме цэнтра, прастора для працы і камерных падзей, а таксама пацвярджальны ліст пасля адбору, які можна выкарыстаць пры падачы на іншае фінансаванне.

Рэкамендаваная працягласць — адзін месяц у перыяд лістапад–снежань 2026 або студзень–люты 2027; дакладныя даты ўзгадняюцца індывідуальна.

Ддл: 1 верасня.
Даведацца больш

Дадаць у Google-каляндар

✦✦✦

Шукаць рэзідэнцыі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!