Dark Gallery – #конкурс фатаграфічных прац на выставу ў #Капенгаген, #Данія Для каго: #фатографы, #…

Dark Gallery – #конкурс фатаграфічных прац на выставу ў #Капенгаген, #Данія

Для каго: #фатографы, #фотамастакі і інш. #творцы.
Калі: верасень

Запрашаюць да удзелу ў групавых выставах у межах фестывалю Golden Days på arbejde. Можна падаць заяўку на дзве тэматыкі:

1⃣ Усё патрабуе часу

Аналагавая фатаграфія адлюстроўвае працэсуальную сутнасць жыцця. Кожны крок патрабуе часу і нясе ў сабе значную ступень нявызначанасці. З іншага боку, лічбавая фатаграфія прапануе кароткі шлях, дазваляючы адразу перайсці да жаданага выніку. Цікавіць даследаванне месца і стану, якое прыносіць задавальненне.

2⃣ Няўжо фатаграфія памерла?

Цікавіць уплыў штучнага інтэлекту на фатаграфію. Як з’яўленне выяў, згенераваных штучным інтэлектам, уплывае на аўтэнтычнасць, традыцыйна абяцаную фатаграфіяй? Ці могуць фатографы па-ранейшаму знаходзіць мастацкія шляхі, каб пазбегнуць канцэптуальнай прадказальнасці малюнкаў?

Ддл: 15 красавіка.
Падаць заяўку.

#фатаграфія #візуальныя_мастацтвы #публічныя_прасторы