2 магчымасці для тых, хто ў ЕС 1⃣ Alterlife – міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Літва і #Нідэр…

2 магчымасці для тых, хто ў ЕС

1⃣ Alterlife – міждысцыплінарная #рэзідэнцыя ў #Літва і #Нідэрланды

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 3 месяцы ў 2024.

Sonic Acts і Rupert запрашаюць міждысцыплінарных творцаў з праектамі, якія даследуюць экалагічнае ўзаемадзеянне. Асабліва цікавіць стварэнне альянсаў і альтэрнатыўных апавяданняў аб палітычных рэаліях. Вітаюцца творчыя практыкі з гукам і #відэа.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– працоўную прастору
– стыпендыю 3400 EUR
– праезд да 400 EUR
– падтрымку даследаванняў/вытворчасці.

Ддл: 1 красавіка.
Падрабязней.

2⃣ SHAPE+ – #праграма прасоўвання творцаў інавацыйнай музыкі і аўдыёвізуальнага #мастацтва

Для каго: #музыкі, #саўнд_дызайнеры, #творцы аўдыёвізуальнага #мастацтва.
Калі: 15 ліпеня 2024 – 14 ліпеня 2025.

SHAPE+ садзейнічае развіццю кар’еры еўрапейскіх творцаў. Артыстаў SHAPE+ будуць запрашаць на фестывалі і пляцоўкі ў Еўропе і за яе межамі, а таксама на мерапрыемствы па нэтворкінгу і развіццю кар’еры. Чакаецца, што творца будуць удзельнічаць у рэзідэнцыях, выступленнях і прэзентацыях, а таксама ў рэкламных, адукацыйных і іншых мерапрыемствах.

Ддл: 31 сакавіка.
Падрабязней.

#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #міждысцыплінарныя_праекты #музыка