Bora Bora – міжнародны рэзідэнцкі цэнтр, акцэнт у якім робіцца ў асноўным на сучасны танец. Запрашаюць з праектамі ў галіне танца і харэаграфіі. Удзельнікі змогуць распрацаваць новы праект альбо працягнуць працу над ужо існуючым.
Рэзідэнцыя разлічана на групавыя праекты, аднак сольныя працы таксама магчымы, калі яны заснаваны на групавым працэсе.