Лонданскі тэхналагічны брэнд Nothing запусціў глабальны конкурс і шукае тых, хто хоча зрабіць сваю …

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Лонданскі тэхналагічны брэнд Nothing запусціў глабальны конкурс і шукае тых, хто хоча зрабіць сваю клубную ноч, серыю падзей або фестываль — нешта жывое, дзіўнае, гучнае і смелае

Можна падаваць як новую ідэю, так і падзею, якую вы ўжо плануеце. Запрашаюць каманды, калектывы і арганізатараў(-к) з розных краін, якія працуюць з новым гукам, эксперыментальнымі фарматамі і супольнасцямі вакол nightlife.

4 пераможцы атрымаюць па 10 000 USD на рэалізацыю падзеі. Яшчэ абяцаюць падтрымку з прасоўваннем, магчымасць зрабіць мерч і Nothing-прадукты для каманды, артыстаў(-к) і дакументавання.

Для падачы трэба запоўніць заяўку і далучыць кароткую pitch-прэзентацыю пра падзею з бюджэтам. У адборы будуць глядзець не толькі на ідэю і музычны лайнап, але і на супольнасць, лагістыку і рэалістычнасць.

◉ Падзея павінна адбыцца паміж 1 верасня і 31 снежня 2026 года.

Ддл: 9 жніўня.
Даведацца больш

✦✦✦

Шукаць актыўныя магчымасці ў сферы музыкі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Відэа з instagram-старонкі nothing.