
Адкрываеш грантавы конкурс, бачыш максімальную суму падтрымкі — і адразу пачынаеш думаць, як у яе змясціцца. Колькі мерапрыемстваў можна зрабіць, каго запрасіць, колькі закласці на ганарары, паездкі, пераклады, тэхніку, вытворчасць.
І нібыта ўсё лагічна: табліца сыходзіцца, ліміт не перавышаны.
Але потым пачынаецца рэалізацыя — і высвятляецца, што на важныя рэчы грошай не хапае, частка выдаткаў увогуле забытая, а нешта было закладзена «пра запас» і цяпер існуе толькі фармальна.
У лекцыі 1.3 «Бюджэт грантавай заяўкі культурніцкага праекта» разбіраем, як не трапіць у гэтую пастку:
• Як складаць бюджэт ад рэальнай працы, а не ад сумы гранта;
• Як лічыць працу каманды, падрыхтоўку і справаздачнасць;
• Якія выдаткі ў культурніцкіх праектах часцей за ўсё забываюцца;
• Як працаваць з камандзіроўкамі, сутачнымі, візамі, перакладам, тэхнікай і вытворчымі выдаткамі;
• Што такое Budget Narrative і як патлумачыць донару, чаму кожная закладзеная вамі пазіцыя сапраўды патрэбная.
Лектарка: Аліна Яблонскі – спецыялістка па грантавым менеджменце, фандрайзінгу і стратэгічным развіцці. Менеджарка па грантах і донарскіх камунікацыях з больш чым 10-гадовым досведам кіравання і рэалізацыі імпакт-праектаў. Супрацоўнічала з USAID, EIT, Еўрапейскай камісіяй, Шведскім інстытутам і іншымі еўрапейскімі і амерыканскімі фондамі.
#sekktor_lectures
Лекцыі выходзяць на sekktor.online і learn4belarus.online.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!