Сабралі чатыры варыянты, куды можна падавацца на сталай аснове: ад падтрымкі ў крызісных абставінах…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

Сабралі чатыры варыянты, куды можна падавацца на сталай аснове: ад падтрымкі ў крызісных абставінах да грантаў для творцаў і тэатральнай стажыроўкі ў Германіі

✦✦✦

ArtPower Belarus: праекты ў асаблівых абставінах

Для беларускіх культурніцкіх ініцыятываў, каманд і творцаў, якія апынуліся ў крызіснай або тэрміновай сітуацыі: рэпрэсіі, страта фінансавання, немагчымасць перанесці важную падзею, паездку ці праект.

Падтрымка: 1 000–5 000 EUR, у асобных выпадках — да 10 000 EUR.

✦✦✦

Pollock-Krasner Foundation Grant

Для прафесійных візуальных мастакоў і мастачак, якія працуюць з жывапісам, скульптурай або works on paper і ўжо маюць выставачную практыку.

Грант: да 50 000 USD.

✦✦✦

Working-Class (Creative) Grant

Невялікі прыватны грант ад мастака Карыма Бумійяра для творцаў з working-class background, якія не маюць інстытуцыйнай падтрымкі.

Грошы можна выкарыстоўваць вельмі практычна: на матэрыялы, друк, абсталяванне, даследаванне, студыю або проста на жыццёвыя выдаткі.

Падтрымка: 500 EUR.

✦✦✦

Shadowing programme ад Goethe-Institut

Стажыроўка ў Германіі для тэатральных прафесіяналаў(-ак) да 40 гадоў. Можна назіраць за працэсам стварэння пастаноўкі, наведваць спектаклі і бліжэй знаёміцца з нямецкай тэатральнай сцэнай.

Падтрымка: 1 200 EUR у месяц, плюс дарога, страхоўка і дадатковы бюджэт на квіткі / паездкі.

✦✦✦

Шукаць актыўная гранты і стажыроўкі на sekktor.online

Усе актыўныя магчымасці

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!