→ Revolutionale International Round Table Conference запрашае #праваабаронцы/-кі, прадстаўнікоў(-ніц) #НДА і #даследчыкі/-цы з Еўропы і іншых рэгіёнаў у Лейпцыг.
◉ Калі: 8–10 кастрычніка 2026.
Сёлета канферэнцыя прысвечаная тэме Democratic Memories. Democratic Futures. Яна прапануе пагаварыць пра тое, як асабісты і калектыўны досвед можа падтрымліваць цяперашнія дэмакратычныя працэсы, працу з правамі чалавека і больш інклюзіўную будучыню.
У праграме — 6 круглых сталоў:
• 40 гадоў пасля Чарнобыля: атамная энергетыка і аўтарытарызм сёння;
• Дэмакратызацыя памяці: выпадак Арменіі;
• Queer Futures;
• Памяць многіх: дэмакратызацыйныя рухі і іх погляд на гісторыю;
• Ад «Салідарнасці» да грамадзянскай супольнасці: урокі 1980 і 1989 гадоў;
• Свабода прэсы і медыя ва ўмовах дэзынфармацыі і аўтарытарызму.
Таксама адбудуцца лекцыі, выставы, мастацкія інтэрвенцыі і публічныя падзеі.
Прапануецца:
• Магчымая кампенсацыя пражывання і дарогі для тых, хто не можа пакрыць выдаткі праз сваю арганізацыю або інстытуцыю. Арыенціровачны ліміт кампенсацыі дарогі — да 100 EUR для ўдзельнікаў(-іц) з Германіі і да 300 EUR для ўдзельнікаў(-іц) з-за мяжы.
Даведацца больш у PDF.
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!