FRIGÉNIA: Rural Landscapes Lab — 45-дзённая мастацкая рэзідэнцыя пра ландшафт, памяць і вусную спад…

sekktor | магчымасці для культурных і творчых людзей Беларусі

FRIGÉNIA: Rural Landscapes Lab — 45-дзённая мастацкая рэзідэнцыя пра ландшафт, памяць і вусную спадчыну | #Партугалія

→ Foundation DaST запрашае мастакоў(-чак) у Торраў, рэгіён Алентэжу, на даследчую рэзідэнцыю, прысвечаную ландшафту, вуснай памяці, жывым традыцыям і будучыні сельскіх тэрыторый.

У цэнтры праграмы — гісторыя Фрыжэніі, 90-гадовай жыхаркі Торраў, якая не навучылася чытаць і пісаць, але захоўвае і перадае ў вершах досвед цэлага жыцця.

◉ Калі: 6 кастрычніка — 19 лістапада 2026.
◉ Для каго: мастакі(-чкі) з Еўропы.

Шукаюць праекты ў галінах:
• Міждысцыплінарнага мастацкага даследавання: мастацтва, антрапалогія, архівы, вусная гісторыя, мапаванне, палявыя даследаванні;
• Лэнд-арту, малюнка ландшафту і фатаграфіі тэрыторыі;
• Фатаграфіі, кіно, гукавога мастацтва і дакументальнага пісьма;
• Літаратуры, тэатра, музыкі і перформансу.

Практыкі могуць звяртацца да экалогіі і ландшафту Торраў, мясцовых рамёстваў, сельскай памяці, вуснай паэзіі, досведу жанчын і супольных гісторый.

Праграма складаецца з трох этапаў:
• Першыя 3 дні — знаёмства, прагулкі па мясцовасці, сустрэчы з супольнасцю і прэзентацыі праектаў;
• Наступныя 39 дзён — развіццё праектаў з ментарскай падтрымкай;
• Апошнія 3 дні — падрыхтоўка і публічная прэзентацыя вынікаў, open studios і сумесная размова з мясцовымі жыхарамі.

Прапануецца:
• Дапамога на дарогу;
• Штодзённая выплата;
• Пражыванне;
• Доступ да працоўных прастораў;
• Ментарская падтрымка;
• Магчымасць супрацоўнічаць з мясцовай супольнасцю.

Вынікамі рэзідэнцыі могуць стаць прывязаныя да месца працы, палявыя запісы, фатаграфічныя і гукавыя архівы, даследчыя нататкі, сумесныя праекты з жыхар(к)амі, публічныя прэзентацыі і супольная публікацыя.

Ддл: 19 ліпеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!