«Школа грамадскіх лідараў» – анлайн-#курс ад Фонду «Школа Лідараў» імя Збігнева Пелчыньскага, Фонду…

«Школа грамадскіх лідараў» – анлайн-#курс ад Фонду «Школа Лідараў» імя Збігнева Пелчыньскага, Фонду «Вольны Беларускі Ўніверсітэт» і Фонду Міжнароднай Салідарнасці

Для каго: #актывісты, лідары, #культдзеячы, #творцы прадстаўнікі #НДА і г.д.
Калі: 19 і 26-27 красавіка, 10-11 і 24-25 траўня, 14 і 22 чэрвеня па пятніцах і суботах.

Запрашаюць лідараў, якія актыўна дзейнічаюць як унутры Беларусі, так і па-за яе межамі. Падчас навучання будзе разглядацца лідарства і яго розныя формы, абмяркоўвацца грамадзянская супольнасць. Удзельнікі_цы будуць развіваць свае кампетэнцыі і атрымліваць інструменты, якія дапамагаюць ім выконваць ролю лідараў у сваіх асяродках. Запланаваныя сустрэчы з беларускімі і польскімі экспертамі па пытаннях дзейнасці грамадзянскай супольнасці, удзел у дыскусіях з грамадскімі дзеячамі з Польшчы і Беларусі, якія дамагаюцца істотных грамадскіх зменаў і г.д.

Ддл: 17 сакавіка.
Падаць заяўку.

#актывізім #грамадскія_праекты #адукацыя