SeGRID Eastern Europe 2024 – адукацыйная #праграма па электроннаму кіраванню для маладых спецыяліст…

SeGRID Eastern Europe 2024 – адукацыйная #праграма па электроннаму кіраванню для маладых спецыялістаў з краін Усходняй Еўропы ў #Швецыя

Для каго: #актывісты, прадстаўнікі #НДА і #медыя, лідары і г.д. з Арменіі, Беларусі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Грузіі, Малдовы, Польшчы, Швецыі і Украіны ад 25 да 40 гадоў.
Калі: травень (анлайн) і 9-15 чэрвеня (афлайн).

SeGRID з’яўляецца часткай Акадэміі маладых спецыялістаў Шведскага інстытута (SAYP). Праграма прызначана для павышэння кваліфікацыі ўдзельнікаў ў вырашэнні праблем, звязаных з устойлівым лічбавым кіраваннем. Запланавана інтэрактыўнае навучанне, заснаванае як на тэарэтычных ведах, так і на практыцы.

Лекцыі, заданні і дыскусіі патрабуюць практычнага досведу працы з лічбавым урадам або лічбавымі паслугамі.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– харчаванне
– праезд.

Ддл: 5 красавіка.
Падаць заяўку.

#актывізм #грамадскія_праекты #адукацыя