Пра AI у творчых праектах: запрашаем на паблік-ток з Палінай Дабравольскай! Калі? 9 красавіка ў 17:0…

Пра AI у творчых праектах: запрашаем на паблік-ток з Палінай Дабравольскай!

Калі? 9 красавіка ў 17:00 (Варшава) / 19:00 (Мінск)
Дзе? Zoom

Паліна Дабравольская, яна ж ČORNABROVA – вядомая беларуская рэжысёрка, спявачка і артыстка. Свае апошнія два праекты Паліна рэалізавала з дапамогай штучнага інтэлекту, пра які і пойдзе гаворка на сустрэчы. Мы даведаемся:
як выкарыстоўваць штучны інтэлект у творчасці
як з дапамогай AI шукаць ідэі
як разам са штучным інтэлектам рэалізоўваць праекты
і ці можна праз яго натхняцца

Рыхтуйце пытанні і прыходзьце!

Праект “Культурны Код” фінансуецца Еўразвязам у межах праекта EU4Culture, які рэалізуецца Інстытутам імя Гётэ.