ACC CREATORS – #рэзідэнцыя па мастацтву і тэхналогіям у Кванджу, #Паўднёвая_Карэя Для каго: #творцы…

ACC CREATORS – #рэзідэнцыя па мастацтву і тэхналогіям у Кванджу, #Паўднёвая_Карэя

Для каго: #творцы і #даследчыкі.
Калі: ліпень – лістапад.

Праграма ACC CREATORS накіравана на стварэнне ўстойлівай платформы на стыку #мастацтва і тэхналогій. Запрашаюць даследаваць узаемасувязь паміж штучным інтэлектам і чалавечай свядомасцю. Падаць заяўкі могуць тыя творцы, якія рабілі выставы, перформансы, лабараторыі, #міждысцыплінарныя_праекты і г.д., звязаныя з практыкамі на стыку мастацтва і тэхналогій (розныя медыя, інфармацыя, інжынерыя, біятэхналогіі і г. д.).

Арганізатары прапануюць:
– вытворчы бюджэт ~ 15 010 EUR
– праезд
– пражыванне
– працоўную прастору.

Ддл: 30 красавіка.
Падаць заяўку.

#арт #перформанс
#аўдыёвізуальныя_мастацтвы #media_art #new_media_art