#конкурс-#рэзідэнцыя па стварэнні гарадскіх інсталяцый у Нарва, Эстонія Для каго: #архітэктары, #ск…

#конкурс#рэзідэнцыя па стварэнні гарадскіх інсталяцый у Нарва, Эстонія

Для каго: #архітэктары, #скульптары, #урбаністы, #дызайнеры, #мастакі і г.д.
Калі: травень – чэрвень.

Запрашаюць стварыць гарадскую інсталяцыю, якая ўпрыгожыць і разнастаіць цэнтр горада Нарвы. Пераможца конкурсу будзе запрошаны ў #арт-рэзідэнцыю і зоймецца працэсам вытворчасці. Конкурс натхнёны тэмай «рэсурсы для будучыні». Чакаецца, што аўтары будуць выкарыстоўваць лакальныя, наяўныя і даступныя матэрыялы – напрыклад, перапрацаваныя, знойдзеныя ў наваколлях Нарвы. Гарадская інсталяцыя стане часткай спадарожнікавай праграмы TAB. Прапанавана 3 лакацыі на выбар: Стакгольмская плошча, плошча Паўля Крэса, Цёмныя сады.

Арганізатары прапануюць:
– пражыванне
– творчы грант 2000 EUR
– вытворчы бюджэт.

Ддл: 12 красавіка.
Падаць заяўку.

#скульптура #публічныя_прасторы #архітэктура