Шукаецца PR-менеджар/_ка ў каманду Цэнтра новых ідэй на поўны працоўны дзень. Калі ты гарыш камунікацыяй і сацыяльнымі сеткамі, адказна ставішся да працы і добра арганізуеш свой час, хочаш стаць часткай актыўнай і амбіцыйнай каманды, калі ласка, запоўні форму вакансіі.
Абавязкі:
распрацоўка камунікацыйнай стратэгіі
камунікацыя з медыя і партнёрамі
дапамога ў арганізацыі івэнтаў
напаўненне сайта кантэнтам
падрыхтоўка рассылак у mailchimp
вядзенне сацыяльных сетак і наладка рэкламы
камунікацыя з падрадчыкамі
Патрабаванні:
досвед працы ў PR ад 3 гадоў
разуменне, як працуюць сацыяльныя сеткі
выдатнае валоданне пісьмовай беларускай мовай
валоданне ангельскай мовай (B1 і вышэй)
уменне карыстацца графічнымі рэдактарамі (Figma, Photoshop)
вопыт працы з WordPress
soft skills
тайм менеджмент
Даслаць заяўку.
Запосціць свае вакансіі ці CV для працы ў культурніцкіх і грамадскім сектарах запрашаем у @sekktor_chat