Сёння апошні дзень, каб падацца на Акселератар культурніцкіх праектаў ад Free Belarus CenterДа ўдзел…

Сёння апошні дзень, каб падацца на Акселератар культурніцкіх праектаў ад Free Belarus Center

Да ўдзелу ў 6-месячнай праграме запрашаюцца беларускія дзеячы_кі мастацтва і арт-актывісты_кі — у Беларусі ці за яе межамі.

Удзельнікі_цы акселератара будуць працаваць над сваімі ідэямі, атрымліваць новыя веды і навыкі ад спецыялістаў у сферы мастацтва і арт-актывізму, а лепшыя атрымаюць магчымасць фінансавай падтрымкі сваіх праектаў.

Антаніна Сцебур — куратарка, даследчыца, сузаснавальніца фемактывісцкага праекту #дамаудобнаявбыту, сузаснавальніца і куратарка antiwarcoalition.art. З 2022 па 2023 год выкладала курс па актывісцкім практыкам у мастацтве ў Universität der Künste Berlin.

Аляксей Лунёў — мастак і куратар, які працуе ў разнастайных медыя з тэмай індывідуальнага часу, фетышызацыяй асабістага досведу і поглядам на яго праз квір-оптыку. Азнаёміцца з тэматыкай і работамі аўтара можна на kalektar.org.

Мікалай Спесіўцаў — мастак, даследчык, працуе з грамадскімі эфектамі ад тэхналогій. Для гэтага выкарыстоўвае алгарытмы, перформанс, які ўцягвае іншых людзей, сітуацыі ў публічнай прасторы і анлайн-інтэрвенцыі. Частка групоўкі eeefff і працоўнай групы РБ!ОБ!

Падрабязнасці па спасылцы

#магчымасці #возможности