Анлайн-сустрэча «Папраўкі ў КаАП аб ЛГБТК+ і чайлдфры: разбор для медыя і НДА»
→ Праваабарончая ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць» запрашае на анлайн-сустрэчу пра новыя папраўкі ў КаАП і рызыкі для медыя, НДА і публічнай камунікацыі.
◉ Для каго:#журналісты/-кі, #рэдактары/-кі, прадстаўнікі/-цы НДА, #праваабаронцы/-кі, камунікацыйныя спецыялісты/-кі і ўсе, хто працуе з публічнай інфармацыяй на тэмы правоў чалавека, гендару і недыскрымінацыі.
Праграма: • Што менавіта змяняецца ў заканадаўстве • Як новыя нормы могуць прымяняцца да медыя і НДА • Якія рызыкі для публічнай камунікацыі • Што можна зрабіць, каб паменшыць рызыкі • Адказы на пытанні ўдзельнікаў/-ніц.