Дабрачынная культурная падзея да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС — Belarus Outside Sound Syste…

Дабрачынная культурная падзея да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС — Belarus Outside Sound System / Echoes of Chornobyl / | #Варшава, #Польшча

◉ Калі: 24 красавіка, 23:30-05:00.
◉ Дзе: Klub Mechanik, ul. Narbutta 87, Варшава.

Гэта дабрачынны рэйв на скрыжаванні электроннай музыкі і візуальнага мастацтва, якая звяртаецца да тэмы памяці, экалагічнай адказнасці і доўгатэрміновых наступстваў адной з найбуйнейшых тэхнагенных катастроф у гісторыі.

Лайн-ап складзены з жывых электронных выступаў, дзе беларускія музыканты працуюць з апаратнымі інструментамі (сінтэзатары, драм-машыны, модульныя сістэмы) без выкарыстання камп’ютараў і гатовых трэкаў. Музычная праграма ахоплівае шырокі спектр — ад дрон-эмбіента і IDM да тэхна і эксперыментальнай электронікі — і выбудоўваецца як адзінае гукавое перажыванне.


Уваход: данат ад 30 PLN. Сродкі пойдуць на падтрымку беларускіх палітвязняў і палітвязынак праз фонд BYSOL.

Сесія рэалізуецца ў партнёрстве з экалагічнай арганізацыяй Экадом і з’яўляецца часткай кампаніі да 40-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС, ініцыяванай «Зялёнай сеткай», Экодомам і Альянсам «Зялёная Беларусь», пры падтрымцы Dialog büro.


Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!