Marco Polo (Re)imagined – #конкурс экранных прац ад CIFRA і Ночы мастацтваў у #Венецыя, #Італія Для…

Marco Polo (Re)imagined – #конкурс экранных прац ад CIFRA і Ночы мастацтваў у #Венецыя, #Італія

Для каго: #творцы розных дысцыплін.
Калі: 22 чэрвеня

У 2024 годзе спаўняецца 700 гадоў з дня смерці Марка Пола. Яго адданасць справе злучэння Усходу і Захаду, натхняла людзей на працягу стагоддзяў. Запрашаюць творцащ перагледзець ролю падарожжаў у сучасным грамадстве, улічваючы палітычныя, экалагічныя і дэкаланіяльныя праблемы. Цікавяць працы/праекты, якія звязаныя з новымі медыя. Творы могуць доўжыцца ад 60 секунд да 60 хвілін, быць любога жанру ў гарызантальным экранным фармаце.

Прэмія CIFRA будзе ўключаць у сябе тры намінацыі:
Злучаючы Усход і Захад, Поўнач і Поўдзень
Новыя спосабы бачання
(Пера)асэнсаванне сродкаў масавай інфармацыі

Арганізатары прапануюць:
– прыз 1500 EUR
– прэзентацыю прац падчас Art Night Venezia ў Auditorium Santa Margherita
– прэзентацыю прац на галоўнай старонцы CIFRA.

Ддл: 20 траўня.
Падаць заяўку.

#відэа #міждысцыплінарныя_праекты #фестываль