«Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні» збірае адзіную базу беларускіх арганізацый, якім можна п…

«Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні» збірае адзіную базу беларускіх арганізацый, якім можна пералічыць 1,2 % (#Літва) / 1,5 % (#Польшча) падаходнага падатку за 2025

◉ Для каго: беларускія ініцыятывы і арганізацыі, якія зарэгістраваныя ў Польшчы або Літве, працуюць у інтарэсах беларускай супольнасці і маюць права ўдзельнічаць у механізме пералічэння часткі падаходнага падатку.

Што за лічбы 1,2 % або 1,5 %?

Механізм пералічэння 1,2 % (у Літве) або 1,5 % (у Польшчы) падаходнага падатку — гэта рэальны і надзейны спосаб фінансавай падтрымкі беларускіх ініцыятываў сіламі самой супольнасці. Гэта не дадатковы падатак: гаворка ідзе пра грошы, якія вы ўжо выплачваеце дзяржаве, але замест таго, каб застацца ў бюджэце, яны могуць пайсці на развіццё беларускіх праектаў.

На што могуць пайсці гэтыя сродкі?

Кожная ініцыятыва сама вырашае, на што пойдуць сродкі: на падтрымку асноўнай дзейнасці арганізацый (арэнду памяшканняў, арганізацыйныя выдаткі) або на запуск новых праектаў — правядзенне фестываляў і выстаў, журналісцкія расследаванні, летнія лагеры для дзяцей палітвязняў, а таксама мерапрыемствы і падтрымку беларусаў у Польшчы і Літве.

Ці гэта бяспечна?

Усе арганізацыі, уключаныя ў базу, будуць праходзіць верыфікацыю. Гэта гарантуе, што пералік сродкаў будзе бяспечным і мэтавым. Падтрымку можна аказваць ананімна.

Падаць дадзеныя для ўключэння ў базу.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!