Ужо заўтра! Анлайн-#трэнінг «Відэаблог з мінімальнымі выдаткамі. Як стварыць з нуля і раскруціць ула…

Ужо заўтра! Анлайн-#трэнінг «Відэаблог з мінімальнымі выдаткамі. Як стварыць з нуля і раскруціць уласны блог» у межах праекта Women’s Question

Калі: 24 красавіка, 20.30 Варшава / 21:30 Мінск
Дзе: Zoom.

У праграме:
– Асаблівасці размяшчэння кантэнту для Youtube, Instagram, TikTok
– Крос-постынг, арганічны ахоп з дапамогай хэштэгаў і іншых інструментаў
– Як стварыць відэа для сацсетак без здымкі і ўласнага тэксту.

Трэнер – Васіль Ядчанка. Мае 22 гады досведу працы на радыё і ТБ і 12 гадоў у PR. Медыяменеджэр і галоўны рэдактар. Стваральнік caption-відэа для сацсетак сайта Дзмітрыя Гордана. Стваральнік відэа і TikTok серыялаў для міжнародных IT-кампаній і фондаў. Вядучы 5 відэаблогаў на розных пляцоўках. Збірае штомесячную аўдыторыю больш за 2 000 000 унікальных гледачоў.

Зарэгістравацца.

#блогеры #кантэнт_мейкеры #відэа #медыя