Анлайн-прэзентацыя даследавання становішча беларускай моладзі ад «РАДА»
◉ Калі: 27 студзеня (аўторак), 14:00-15:00 Мінск / 13:00-14:00 Вільнюс / 12:00-13:00 Варшава.
Чым сёння жыве моладзь у Беларусі? Што ёй цікава, пра што яна думае і да чаго імкнецца? З якімі цяжкасцямі сутыкаецца, дзе бачыць сваю будучыню і як удзельнічае ў грамадскім жыцці?
У 2025 годзе Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» правёў сацыялагічнае даследаванне, каб разабрацца ў інтарэсах, праблемах і магчымасцях моладзі ўнутры краіны. Таксама даведаліся, наколькі маладыя людзі ведаюць пра арганізацыі грамадзянскай супольнасці і якія ў іх міграцыйныя настроі.
*УВАГА: РАДА прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем, будзьце асцярожнымі!