Адкрытая #лекцыя «Фенікс Беларушчыны: нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў» | #Уроцлаў, #Польшча→ Ар…

Адкрытая #лекцыя «Фенікс Беларушчыны: нацыянальная ідэнтычнасць беларусаў» | #Уроцлаў, #Польшча

→ Аргкамітэт Універсітэта Валовіча сумесна з ініцыятывай «Мова Нанова. Уроцлаў» запрашае на адкрытую лекцыю Андрэй Вардамацкі, доктара сацыялагічных навук.

◉ Калі: 24 студзеня, 16:00.
◉ Дзе: Instytut Historyczny Uniwersytetu Wrocławskiego, ul. Szewska 49, Wrocław.

Беларуская нацыянальная ідэнтычнасць — складаная і вельмi спецыфiчная параўнальна з суседзямі з’ява. Што яднае беларусаў: мова, культура, гісторыя, дзяржава, тэрыторыя ці агульная ментальнасць? Як стала магчымай жыццяздольнасць беларускай iдэнтычнасцi ва ўмовах гістарычна бесперапыннага таксічнага асяроддзя?

У цэнтры ўвагі — параўнальны аналіз розных мадэляў самаідэнтыфікацыі: польскай, літоўскай, расійскай і інш. Нязвыклая роля беларускай мовы. Адбіткі аўтарытарызму.

Лектар прапануе паглядзець на беларускую ідэнтычнасць як на дынамічны працэс, у якім адбываецца змена дамінантных рыс і характарыстык.


навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!