Конкурс у галіне медыя- і лічбавага мастацтва Prix Ars Electronica 2026 | #Лінц, #Аўстрыя→ Prix Ar…

Конкурс у галіне медыя- і лічбавага мастацтва Prix Ars Electronica 2026 | #Лінц, #Аўстрыя

→ Prix Ars Electronica — міжнародны конкурс, які з 1987 года адзначае мастацкія праекты ў сферы медыя-арту, лічбавых тэхналогій, інтэрактыўных і сацыяльна арыентаваных практык. Пераможцы атрымліваюць узнагароду Golden Nica, грашовы прыз і ўдзел у Ars Electronica Festival 2026.

Катэгорыі 2026:
– New Animation Art — эксперыментальная анімацыя
– Digital Humanity — мастацкія і сацыяльныя праекты пра лічбавае грамадства
– Interactive Art + — інтэрактыўныя, даследчыя і перфарматыўныя формы
– u19 – create your world — для ўдзельнікаў/-ц да 19 гадоў, якія жывуць у Аўстрыі.

Адзін праект на адну катэгорыю, але можна падаваць некалькі праектаў.

Прапануецца:
– Golden Nica + да 10.000 EUR у кожнай асноўнай катэгорыі
– Публічная прэзентацыя праектаў
– Удзел у Ars Electronica Festival (9-13 верасня 2026) у Лінцы
– Міжнародная бачнасць і прафесійныя кантакты.

Адзін і той жа праект можна дадаткова падаць на:
– S+T+ARTS Prize 2026 (прыз 20.000 EUR)
– AI for Social Impact Initiative (сацыяльныя і гуманітарныя праекты з ШІ).

Ддл: 4 сакавіка.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!