Прыём тэкстаў для анталогіі кароткай прозы Letters as Characters: An Anthology of Short Stories → Вы…

Прыём тэкстаў для анталогіі кароткай прозы Letters as Characters: An Anthology of Short Stories

→ Выдавецтва Letter Books прымае тэксты для анталогіі кароткай прозы, у якой літары, алфавіты, пісьмо і тыпаграфія становяцца часткай сюжэту і дзейнічаюць як паўнавартасныя героі.
Можна падаваць новыя або ўжо напісаныя тэксты. Папярэдні досвед не патрабуецца.

◉ Для каго: #пісьменнікі/-цы, #дызайнеры/-кі, #тыпографы/-кі, #даследчыкі/-цы, #рэдактары/-кі; усе, хто працуе або мысліць праз мову, літары і знакі.

Пра што тэксты:
– Кароткая проза, дзе мова, літары, шрыфты, пісьмо або сістэмы пісьма з’яўляюцца ключавымі для наратыву
– Любая форма і жанр: мастацкая проза, creative non-fiction, даследчая апавядальная форма, фантастыка, хорар, рамантыка, сюррэалізм і інш.
– Акцэнт на гісторыі, а не толькі на візуальным эксперыменце.

Прапануецца:
– Ганарар 100 USD кожнаму апублікаванаму аўтару/-ке
– Аўтарскі асобнік кнігі
– Празрыстая фінансавая мадэль: калі пасля продажаў застанецца прыбытак — ён будзе падзелены паміж аўтар(к)амі
– Усе правы застаюцца ў аўтараў/-к.

Ддл для этап 1 (прапанова): 31 студзеня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!