Беларускія выдаўцы запускаюць ананімную апытанку, каб лепш зразумець патрэбы сваіх чытачоў і чытачак
Якія кнігі патрэбныя беларускім чытачам? У чым прычына таго, што наклады беларускіх кніг малыя: мала пакупнікоў ці ўсё ж справа ў саміх кнігах? Колькі павінна каштаваць беларуская кніга? Ці купляюць беларусы сваім дзецям кнігі па-беларуску?
◉ Для каго: беларусы і беларускі за мяжой (але могуць адказваць і тыя, хто ў Беларусі).
Вынікі будуць апублікаваныя як аналітычны артыкул і паўплываюць на стратэгічныя планы выдаўцоў.
Праект падрыхтаваны Gutenberg Publisher пры падтрымцы ArtPower Belarus і фінансаванні Еўрапейскага Саюза.
Прайсці ананімную апытанку (20 кароткіх пытанняў, не больш за 5 хвілін).
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!