Конкурс land art / public art інсталяцый у прыродзе Horizons “Arts-Nature” en Sancy 2026 | #Францыя …

Конкурс land art / public art інсталяцый у прыродзе Horizons “Arts-Nature” en Sancy 2026 | #Францыя

Для каго: #мастакі/-чкі і калектывы, якія працуюць у/з публічнай прасторай.
Можна падаць 1-3 праекты. Асобная катэгорыя “маладыя таленты”: студэнты/-кі апошніх гадоў навучання ў ВНУ #мастацтва #архітэктура #ландшафт (дыплом 2024-2025).

Шукаюць (ключавыя патрабаванні да працы):
– In situ, мін. 3,5 месяца, візуальнасць і маштаб (манументальнасць без шкоды для ландшафту)
– Эка-адказнасць: натуральныя/перапрацавальныя матэрыялы, без шкоды для прыроды
– Трываласць і бяспека: праца павінна вытрымліваць вецер, дажджы, град, позні снег
– Электрычнасці на лакацыях няма.

Даты паказу: 20 чэрвеня – 27 верасня 2026.

Прапануецца:
– Ганарар 8000 EUR (з усімі падаткамі) на праект: арыентыр — 6500 EUR на вытворчасць, 1500 EUR на аўтарскія правы
– Дадаткова: 500 EUR — калі вы пражываеце >1 500 км ад Le Mont-Dore; 1000 EUR — калі па-за Еўропай
– Праект поўнасцю вядзе мастак (бюджэт, закупкі, лагістыка, мантаж/дэмантаж, паездкі, пражыванне падчас мантажу і адкрыцця).

Прасоўванне праекта арганізатарамі (медыя, сайт, матэрыялы).

Ддл: 30 лістапада, 17:00 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!