Фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на адкрытую дыскусію “Ці патрэбна беларускім фатографам суполь…

Фатаграфічная платформа ФШ1 запрашае на адкрытую дыскусію “Ці патрэбна беларускім фатографам супольнасць?” | #Варшава, #Польшча
Калі: 8 лістапада, пачатак а 12:00 (працяг каля 5 гадзін).
Дзе: Прастора Дужы покуй @duzypokoj — ul. Warecka 4/6, Варшава (уваход з вул. Kubusia Puchatka).
Пасля панэльнай размовы ўдзельнікі/-цы змогуць далучыцца да адкрытага абмеркавання, каб абмяняцца думкамі, досведам і прапановамі ў невялікіх групах. Завершыцца сустрэча кавай і нефармальным нетворкінгам.
Пасля падзеі вынікі дыскусіі будуць апублікаваныя на старонках ФШ1.
Зарэгістравацца
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!
Калі: 8 лістапада, пачатак а 12:00 (працяг каля 5 гадзін).
Дзе: Прастора Дужы покуй @duzypokoj — ul. Warecka 4/6, Варшава (уваход з вул. Kubusia Puchatka).
Сёння беларуская фатаграфічная сцэна раскідана паміж Мінскам, Вільняй, Варшавай і іншымі гарадамі. Хтосьці працуе ўнутры краіны, хтосьці — у эміграцыі. Сувязі аслабелі, а агульных пляцовак для размовы стала менш.
Мы прапануем сустрэцца і адкрыта пагаварыць:
— ці патрэбна нам супольнасць сёння;
— што яна можа даваць фатографам;
— якія праблемы існуюць у полі беларускай фатаграфіі;
— ці магчымы кантакт і супольная праца паміж фатографамі, якія знаходзяцца ў розных краінах?
Запрошаныя эксперты дыскусійнай панэлі:
• Сяргей Міхаленка @mihalenko_photo — беларускі фатограф, выкладчык, заснавальнік BIPA — Беларускай Незалежнай Асацыяцыі Фатографаў (Літва) @byphoto_org
• Ганна Самарская @hannah.samarie — сузаснавальніца і кіраўніца @projectwomenintech, дасціпна ведае, як будуецца і расце супольнасць
• Аляксандр Веледзімовіч @veledzimovich — беларускі фатограф, пісьменнік і выкладчык
• Яўген Атцецкі @yauhen_attsetski — беларускі фатограф, выкладчык, сузаснавальнік беларускай фатаграфічнай платформы ФШ1 @fsh1minsk
• Кацярына Ігнашэвіч @kate.ignash — беларуская фатографка, мэнэджарка платформы ФШ1 і ўдзельніца калектыву +375, на дыскусіі будзе выступаць у якасціі фасілітатаркі