Праграма для мастакоў/-чак, якія працуюць у публічнай прасторы — IN SITU PLATFORM 2025-2028 Open Cal…
→ IN SITU — еўрапейская платформа мастацтва ў публічнай прасторы — адкрыла набор для маладых і эксперыментальных мастакоў/-чак і калектываў, якія ствараюць у публічнай прасторы або нестандартных месцах.
Калі: анлайн-праграма + 6-дзённыя лабараторыі (травень-жнівень 2026).
Для каго: #мастакі і калектывы з краін ЕС і Creative Europe, якія працуюць у публічнай прасторы або нестандартных месцах з праектамі ў развіцці (якія яшчэ не мелі прэм’еры).
Прапануецца:
– Анлайн-падтрымка: серыя навучальных сесій і вэбінараў пра мастацтва ў публічнай прасторы (з удзелам сеткі On the Move і IN SITU artists)
– Іммерсіўныя лабараторыі: 6-дзённы семінар (праца з куратар(к)амі, прэзентацыя праектаў, абмен з іншымі маста(ч)камі). Даты лабараторый: 6-11 траўня 2026, 26-31 траўня 2026, 8-13 чэрвеня 2026, 22-27 чэрвеня 2026, 3-8 жніўня 2026
– Ганарар 1500 EUR (з улікам падаткаў) і пакрыццё выдаткаў на праезд (да 300 EUR), пражыванне і харчаванне.
– 13 лістапада 2025, 11:30 (CET)
– 25 лістапада 2025, 14:30 (CET).
Instagram | Facebook | Падтрымаць!