Практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Alliance4Europe Для каго: #журналісты/-кі, медыя- і…

Практычны анлайн-трэнінг па лічбавай бяспецы ад Alliance4Europe

Для каго: #журналісты/-кі, медыя- і грамадскія #актывісты/-кі, прадстаўнікі/-цы беларускіх арганізацый і ўсе зацікаўленыя.
Калі: 18 лістапада, 17:00-19:00 (CET).

Разам мы абмяркуем, якія пагрозы становяцца найбольш актуальнымі і як не страціць кантроль над уласнымі дадзенымі ва ўмовах развіцця штучнага інтэлекту. Пагаворым пра тое, ці рэальна набліжаецца «лічбавы апакаліпсіс», як ШІ можа быць не толькі крыніцай рызыкі, але і сродкам абароны інфармацыі.

Асобна закранем пытанне дадатковых рызык для беларусаў, якія падарожнічаюць у Беларусь або падтрымліваюць сувязі з роднымі і сябрамі там. Дапаможам вам зразумець, як захаваць сваю прыватнасць, бяспеку і матывацыю клапаціцца пра іх кожны дзень.


Сертыфікат удзельніка/-цы пасля завяршэння.

Трэнер: Мікалай Кванталіані — беларускі эксперт з больш чым 20-гадовым досведам у сферы ІТ і кібербяспекі. Кансультуе няўрадавыя арганізацыі, медыя і актывістаў/-к па пытаннях прыватнасці, абароны дадзеных і кіравання рызыкамі.

Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!