Калі вам была б карысная аналітыка па беларускім культурніцкім полі, сёння і заўтра — апошнія дні, …

Калі вам была б карысная аналітыка па беларускім культурніцкім полі, сёння і заўтра — апошнія дні, калі можна закантрыб’юціць у адпаведнае даследаванне

Каманда праграмы ArtPower Belarus запрашае ўзяць удзел у baseline-даследаванні, прысвечаным развіццю і патрэбам арганізацый ды ініцыятываў, што дзейнічаюць у полі беларускай культуры.

Цікавіць зваротная сувязь ад людзей, якія прадстаўляюць:
грамадзянскія ініцыятывы і супольнасці,
культурніцкія кампаніі і творчыя калектывы,
камерцыйныя структуры, установы культуры і іншыя.

Вашы адказы дапамогуць зразумець актуальныя праблемы і патрэбы культурніцкай сферы і разам вызначыць, як іх вырашаць.

Вынікі даследавання будуць апублікаваныя ўвосень на сайце Беларускай Рады культуры. Ужо зараз вы можаце паглядзець публічныя справаздачы мінулых гадоў: за 2023 і за 2024.

Апытанне ананімнае. Уся інфармацыя выкарыстоўваецца толькі ў абагульненым выглядзе, без ідэнтыфікацыі асобаў або арганізацый. Калі нейкае пытанне выклікае сумневы ці небяспеку, яго заўсёды можна прапусціць.

Ддл: 30 верасня.
Перайсці да апытання

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!