Калі вы хадзілі ў Вялікі тэатр оперы і балету ў Мінску ў нулявых і дзясятых, то хутчэй за ўсё — на пастаноўкі, дзе гучаў аркестр пад кіраўніцтвам Івана Касцяхіна. Як і многія іншыя, цягам апошніх гадоў ён працуе па-за радзімай, але не па-за беларускай культурай.
Наш журналіст і музыкант Іван Марозька ўзяў інтэрв’ю ў знакамітага дырыжора, каб даведацца: Як атрымліваецца пачынаць з нуля і самому Івану, і яго калегам у супольнасці класічнай музыкі Што значыць “свой” у Польшчы і што ў Беларусі Як можа ўбачыць свет адноўленая ім опера “Маргер” беларуска-польскага кампазітара Канстанціна Горскага ў бліжэйшы час?