Два анлайн-курсы ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта 1. “Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досв…

Два анлайн-курсы ад Вольнага Беларускага Ўніверсітэта

1. “Геапалітычны выбар Беларусі. Польскі досвед”

Старт: 8 кастрычніка.
Працягласць: 15 гадзін (лекцыі + дыскусіі).

Як фармаваліся нацыі Еўропы і што гэта значыць для беларусаў
Чаму польская барацьба за незалежнасць — важны ўрок для Беларусі
Якія шанцы мела БНР і чаму яна не ўтрымалася
Як геапалітыка ўплывала на лёс беларусаў у ХХ стагоддзі
І што мы можам зрабіць сёння, каб вярнуцца ў Еўропу

Выкладчык: праф. Мікола Іваноў — гісторык, былы савецкі дысідэнт, удзельнік руху «Solidarność Walcząca». Аўтар больш як ста навуковых прац і соцень публіцыстычных артыкулаў, апублікаваных у Польшчы, Расіі, Беларусі, Вялікабрытаніі, ЗША, Германіі, Фінляндыі, Ізраілі і ва Украіне. Чытаў лекцыі ў Стэнфардскім універсітэце (ЗША), Сарбоне (Парыж), Лонданскім універсітэце і Ерусалімскім універсітэце. Чалавек, які бачыць Беларусь у кантэксце вялікай еўрапейскай гісторыі.


Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта.

Ддл: 4 кастрычніка.
Зарэгістравацца

2. “Суіснаванне і канфлікт аўтарытарнай улады і грамадзянскай супольнасці Беларусі (1997–2020)”

Старт: 20 кастрычніка.
Працягласць: 15 гадзін (лекцыі + дыскусіі).

Гэты курс — спроба зразумець, чаму Беларусь тры дзесяцігоддзі жыве пад уладай аўтарытарызму і што дапамагае беларускаму грамадству працягваць змаганне за свабоду. Мы разбярэм не толькі падзеі, але і глыбінныя працэсы, якія фарміравалі палітычнае, сацыяльнае і эканамічнае жыццё краіны з канца 1990-х да 2020 года.

Асаблівая ўвага будзе нададзена таму, як вывучаць гісторыю, сведкамі якой мы былі самі. Разуменне гэтай эпохі дазволіць пакінуць нашчадкам больш аб’ектыўнае апавяданне, а нам — стаць устойлівымі да прапаганды і дэзінфармацыі. Гэта курс не толькі пра мінулае, але і пра тое, як стаць адукаванымі рэалістамі, гатовымі дзейнічаць.


Выкладчык: Віктар Шадурскі — прафесар і былы дэкан факультэта міжнародных адносін БДУ. Пасля звальнення працягнуў навуковую дзейнасць ва Універсітэце імя Гутэнберга (Майнц, Германія), Універсітэце імя Юстуса Лібіга (Гісен, Германія), быў запрошаным прафесарам Уроцлаўскага ўніверсітэта (Польшча). Ганаровы супрацоўнік Уорвікскага ўніверсітэта (Вялікабрытанія).


Па заканчэнні курсу сертыфікат ВБЎ і Ўроцлаўскага ўніверсітэта.

Ддл: 16 кастрычніка.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!