Першая прэзентацыйна-практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі “Стварэнне беларускіх лічбавых…

Першая прэзентацыйна-практычная сесія Беларускай музейнай лабараторыі “Стварэнне беларускіх лічбавых калекцый: вопыт ініцыятываў і пошук сродкаў” | #Варшава, #Польшча + #анлайн

Калі: 29 верасня, 14:00-18:00.
Дзе: Музей Вольнай Беларусі + анлайн.

Праграма:
– Прэзентацыя музейных ініцыятываў у Варшаве, Лондане, Вільнюсе і электроннай бібліятэкі Камунікат
– Абмеркаванне дасягненняў і праблем у стварэнні беларускіх электронных калекцый
– Варкшоп ад польскай эксперткі, доктаркі гуманітарных навук і кіраўнічкі партала Kasa na Kulture Ганны Мальчук-Вакулінскай на тэму: “Дзе шукаць сродкі для лічбавізацыі калекцый”.

Гэта будзе першая сесія з цэлай серыі – на наступных занятках мы пазнаёмімся з магчымасцямі выкарыстоўваць існуючыя польскія і еўрапейскія платформы, вывучым бясплатныя і платныя рашэнні для фармавання сваіх лічбавых калекцый – што будзе карысна як устойлівым арганізацыям, так і прыватным калекцыянерам.


Ддл: 28 верасня.
Зарэгістравацца

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!