Калі вы ў #Варшава 27 верасня, завітвайце на адкрыццё бібліятэкі беларускіх фотакніг ФШ1 + прэзента…

Калі вы ў #Варшава 27 верасня, завітвайце на адкрыццё бібліятэкі беларускіх фотакніг ФШ1 + прэзентацыю выдавецтва Тамака | #Польшча

→ Бібліятэка ФШ1 – гэта калекцыя фотакніжак і зінаў беларускіх аўтараў, а таксама замежнікаў, галоўным фокусам якіх з’яўляецца Беларусь. На сустрэчы каманда ФШ1 падрабязней распавядзе пра канцэпцыю бібліятэкі, як ёй карыстацца і як можна перадаць фотакніжкі ў калекцыю.

Тамака – незалежнае выдавецтва, якое пачало сваю працу ў 2025 годзе і плануе выдаваць кнігі па выяўленчым мастацтве, фатаграфіі, дызайне і архітэктуры. Выдавецтва ставіць асноўнай мэтай распавесці свету пра адметных, але малавядомых мастакоў, звязаных з Беларуссю. У гэтым годзе рыхтуюцца да выдання як мінімум дзве кнігі беларускіх фотамастачак – «Everybody Dance!» Машы Святагор і «Rattus Sapiens» Марыі Карнеенка.


Дзе: Дужы покуй (Warecka 4/6, уваход з вул. Kubusia Puchatka) на прэзентацыю двух ініцыятыў у галіне фотакнігі і мастацкага выдавецтва.
Калі: 27 верасня, 18:00.
Мовы: беларуская / расейская з перакладам на польскую.

Уваход вольны.


*⃣ Калі ў вас ёсць фотакніга або зін беларускага аўтара/-кі і вы хацелі б дадаць іх ў бібліятэку ФШ1 — запоўніце форму, і каманда з вамі звяжацца.

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!