Split Calling 2025-2026 | #Харватыя→ Фестываль сучаснага цырку і мастацтва ў публічнай прасторы ад C…

Split Calling 2025-2026 | #Харватыя

→ Фестываль сучаснага цырку і мастацтва ў публічнай прасторы ад Cirkus Kolektiv у горадзе Спліт запрашае на рэзідэнцыі Artist in Residence 2026 і Outdoor Art Lab 2026, а таксама 6-дзённы варкшоп вулічнага тэатра пад кіраўніцтвам Адрыяна Шварцштэйна (19-24 кастрычніка 2025).
Ддл: 1 верасня 2025.


1⃣ STREET THEATRE WORKSHOP by Adrian Schvarzstein

Калі: 19-24 кастрычніка 2025
Для каго: #мастакі/-чкі розных напрамкаў, #танцоры/-кі, #цыркачы/-кі, студэнты/-кі сцэнічных мастацтваў, а таксама ўсе, хто цікавіцца вулічным тэатрам. Досвед працы не абавязковы.

Тэма: Bringing joy to the city. Мэта — стварыць сумесную перфарматыўную шпацыр-прэм’еру, якая адбудзецца ў апошні дзень фестывалю Split Calling.
Прапануецца:
– Бясплатны ўдзел
– Пражыванне і абеды
– Кампенсацыя падарожжа да 100 EUR.
Даведацца больш


2⃣ Artist in Residence 2026

Калі: Да 14 дзён паміж студзенем і чэрвенем 2026.
Для каго: аўтары/-кі, #мастакі/-чкі і калектывы ў галіне сучаснага цырку, якія працуюць над новымі пастаноўкамі.

Прапануецца:
– Працоўная прастора і тэхнічныя ўмовы для стварэння
– Арганізацыя паказу work-in-progress
– Публічная дыскусія з гледач(к)амі
– Прамоцыя і дакументаванне матэрыялаў выступу
– 800 EUR на падарожжа, пражыванне і вытворчыя выдаткі (магчыма дадатковае фінансаванне).
Даведацца больш


3⃣ Outdoor Art Lab 2026 — рэзідэнцыя для даследавання і стварэння новых праектаў у сферы сучаснага цырка і мастацтва ў публічнай прасторы. Асноўны фокус — гарадское і гістарычнае асяроддзе Спліта.
Праграма падтрымлівае дыялог паміж мастакамі, мясцовымі супольнасцямі і гарадскім ландшафтам, а таксама стымулюе лакальна ўкаранёныя і site-specific падыходы, якія ўсё яшчэ мала прадстаўлены ў Харватыі.

Калі: 14 дзён паміж студзенем і чэрвенем 2026
Для каго: #творцы ў галіне сучаснага цырку, outdoor arts і сумежных напрамкаў, якія пражываюць у Еўропе.

Прапануецца:
– 800 EUR на падарожжа, пражыванне і вытворчыя выдаткі (магчыма дадатковае фінансаванне)
– Ментарская і вытворчая падтрымка
– Супрацоўніцтва з мясцовымі маста(ч)камі і супольнасцю
– Публічныя прэзентацыі і мерапрыемствы
– Нетворкінг, прамоцыя, фідбэк-сесіі
– Магчымасць паказаць працу на Split Calling 2026 (у залежнасці ад вынікаў рэзідэнцыі).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!

Каментарыі адключаныя.