Рэзідэнцыя для даследчыкаў/-ц і творцаў у Мадрыдзе ў Medialab Matadero | #Іспанія→ Прыём заявак на г…

Рэзідэнцыя для даследчыкаў/-ц і творцаў у Мадрыдзе ў Medialab Matadero | #Іспанія

→ Прыём заявак на гадавую даследчую рэзідэнцыю ў Medialab Matadero — цэнтры, які падтрымлівае праекты на мяжы мастацтва, навукі, дызайну і тэхналогій. Шукаюць ідэі, што даследуюць глабальныя і гарадскія змены, эксперыментуюць і дзеляцца ведамі з іншымі.

Удзельнікі павінны прапанаваць праекты, звязаныя з напрамкамі:
– Глабальныя інфраструктуры як “пачуццёвыя сістэмы” планеты
– Патокі энергіі і метабалізмы, якія ўключаюць чалавека і “больш-за-чалавечае”
– Новыя формы сінтэтычнага мыслення
– Уяўленні пра тэхналагічную няпэўнасць і магчымасці “пераўтварэння планеты” (teslaforming).

Для каго: #даследчыкі/-цы, #мастакі/-чкі, #дызайнеры/-кі, #архітэктары/-кі, #урбаністы/-кі, #філосафы/-ні, #журналісты/-кі, #праграмісты/-кі, #эколагі/-ні, #актывісты/-кі і інш. з досведам ці інтарэсам да міждысцыплінарных даследаванняў
з праектамі, якія датычацца сучасных праблем (тэхналогіі, экалогія, узаемадзеянне чалавека і навакольнага асяроддзя)
Калі: лістапад 2025 – лістапад 2026.

Прапануецца:
– Ганарар 14 950 EUR + ПДВ
– Доступ да тэхналабараторыі і працоўнага месца
– Падтрымка куратараў/-к і тэхнічнай каманды
– Дапамога ў арганізацыі публічных падзей.

Ддл: 17 верасня, 23:59 (CET).
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!