Дыскусія “Ідэнтычнасць у выгнанні” | #Вільнюс, #Літва→ Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае #жу…

Дыскусія “Ідэнтычнасць у выгнанні” | #Вільнюс, #Літва

→ Беларуская асацыяцыя журналістаў запрашае #журналісты/-кі, медыяпрафесіяналаў, прадстаўнікоў/-ц #НДА, #даследчыкі/-цы, грамадскія #актывісты/-кі і ўсіх зацікаўленых на адкрытую дыскусію пра нацыянальную ідэнтычнасць у выгнанні, ролю медыя і магчымасці для фармавання новага наратыву пра Беларусь.
Калі: 13 жніўня, 14:00-16:30 (адрас пасля пацверджання ўдзелу).

Тэмы:
– Як выглядае беларуская нацыянальная ідэя ва ўмовах вымушанага падзелу грамадства?
– Як дыяспара можа працаваць на беларускую ідэю за межамі краіны?
– Як беларус(к)ам заставацца беларус(к)амі ў Беларусі?
– Што (не)робяць медыі для фармавання новага наратыву?

Спікеры/-кі:
– Алесь Пашкевіч, гісторык, сябра Беларускага інстытута публічнай гісторыі
– Ірына Новік, журналістка, рэдактарка, папулярызатарка беларускіх народных традыцый
– Зоя Хруцкая, журналістка, мэнеджарка PALATNO Media
– Алесь Кіркевіч, гісторык журналіст, пісьменнік, аўтар відэапраектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!»
Мадэратар: Зміцер Лукашук, рэдактар эфіра Еўрарадыё, аўтар і вядоўца праграмы Ідэя Х, аўтар кніг «Беларуская нацыянальная ідэя».

Ддл: 11 жніўня.
Даведацца больш

навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!