Трымайце новую падборку культ-дыяментаў беларускага YouTube!
МАКС КОРЖ сам па сабе: ЯК ЖЫВЕ голас пакалення Беларусі! Чаму ён не дае інтэрв’ю? / ІВУЛІН
Чым Корж круцейшы за Тэйлар Свіфт? Колькі разоў ён адмаўляў Юрыю Дудзю? Што агульнага паміж Максам і Сяргеем Чалым? Як яму ўдаецца аб’ядноўваць зусім розных людзей? Як ён піша песні, якія слухаюць у акопах з абодвух бакоў? І здымае кліпы, ператвараючы актораў у сапраўдных зорак? Глядзіце на канале “ЧастнОК-LIVE”.
1998. N.R.M. Нейро Дюбель. Дразды. Навінкі. Сайкоў. БАТЭ. Бялькевіч, Хацкевіч, Туміловіч
Новы выпуск на канале #IMBY, прысвечаны 1998 году ў гісторыі Беларусі: у тым ліку і значным музычным з’явам.
Рыбак, Украіна, Росгвардыя, Лукашэнка. АААА! Што ўсё гэта значыць?
Аляксандар Рыбак па-майстэрску працаваў з комплексамі беларусаў і ствараў для іх сапраўдуню Fairytale. Але пасля нешта пайшло не так і і расійская прапаганда пацягнула яго ў сваё бясконцае пекла. Зараз Саша вонкава падтрымлівае Украіну, але ці ўсё так аптымістычна на самой справе? Глядзіце новае відэа на канале “Міністэрства сепультуры”.
Што адбываецца з беларускім мастацтвам цяпер?
На сваім канале Мікалай Халезін абмяркоўвае з Вольгай Кліп — арт-коучам і куратаркай выставаў — які досвед куратарскай працы і арт-менеджменту перайшоў у яе персанальную коуч-практыку, як інстытуты, накшталт Белгазпрамбанка, і праекты, як “Арт-Беларусь”, давалі мастакам пляцоўку для росту і што цяпер адбываецца з беларускім мастацтвам. Вольга, як мае быць, дае канкрэтныя парады: што сёння патрэбна мастаку, каб “вырасці” ў міжнародным асяроддзі.
Бонус: Наш з Вольгай экспрэс-курс “Партфоліа-менеджмент для творцаў”, дзе яна дае кароткія і прамыя інструкцыі, як самастойна аформіць базавыя дакументы для падачы на рэзідэнцыі і падобныя арт-праграмы.
Бонус х2: Калі вам гэтага мала (а павінна быць мала), Вольга зараз мае новы набор на аднайменны курс. Лавіце ўдачу за хвост!
Прыемнага прагляду!
навіны | магчымасці | чат | сайт
Instagram | Facebook | Падтрымаць!